07.06.2026 г.
Сёння ў нашым горадзе стартаваў доўгачаканы XV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур.
Сапраўдным цэнтрам прыцягнення, напоўненым неверагоднай энергетыкай, песнямі і водарам духмяных траў, стала Савецкая плошча.
Менавіта тут разгарнулася грандыёзнае беларускае падвор’е, якое аб’яднала лакальныя пляцоўкі кожнай вобласці нашай краіны.
Кожны рэгіён прывёз у Гродна свае самыя цікавыя культурныя здабыткі і ўнікальныя рамёствы, ператварыўшы цэнтр горада ў жывы музей пад адкрытым небам.
Падрабязней


























