21.06.2026 г.
Сёння, 20 чэрвеня, свой знамянальны 85-гадовы юбілей адзначае сапраўдны скарб і гонар Зэльвенскага раёна — таленавітая майстрыха па ткацтву Антаніна Пятроўна Пенцяк!
Антаніна Пятроўна — чалавек неймавернай працавітасці. Большую частку жыцця яна аддала працы на ферме, але кожную вольную хвіліну прысвячала мастацтву, якое сёння з’яўляецца часткай нашай культурнай спадчыны. Яе тканыя і вышываныя рэчы — гэта не проста вырабы, а сапраўдныя шэдэўры, у якія ўкладзена душа, шматгадовы досвед і любоў да роднай зямлі.
Без удзелу майстрыхі і яе самабытных майстар-класаў немагчыма ўявіць знакаміты «Ганненскі кірмаш» ды іншыя буйныя святы Гродзеншчыны, а вернасць народным традыцыям натхняе і выклікае глыбокую павагу!
Паважаная Антаніна Пятроўна!
Ад усёй душы віншуем Вас з юбілеем! Жадаем:
Моцнага здароўя і жыццёвай энергіі на доўгія гады;
Душэўнага цяпла, спакою і дабрабыту дома;
Нязгаснага натхнення і кахання ад блізкіх людзей.
Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены радасцю, а кожная нітачка лёсу тчэцца толькі шчасцем і дабром!
З павагай, калектыў Гродзенскага АМЦНТ.


























