12.07.2026 г.
Год беларускай жанчыны: асаблівае месца займае экспазіцыя, прысвечаная галоўнай тэме 2026 года. Гэта галерэя традыцыйных і абярэгавых лялек.
Інтэрактыўны куток дазваляе гасцям пазнаёміцца з элементамі традыцыйнага жаночага касцюма розных рэгіёнаў Гродзеншчыны і даведацца сакрэты жаночых абярэгаў. Атмасфера тут звонкая ад песень і смеху.
А чароўнае ЛЮСТЭРКА расказвае пра галоўны бацькоўскі наказ: «ЖАНЧЫНА ГАЛОЎНАЕ: ЯК СКАЖА, ТАК І БУДЗЕ». Пляцоўка Гродзенскай вобласці даказвае: наша Купалле-гэта не проста свята, а жывая памяць роду!


























