ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ

14.07.2026 г.

Агульнавядома, што кожны рэгіён Беларусі мае свае адметныя стравы з таркаванай бульбы, рэцэпты якіх перадаюцца гаспадынямі з пакалення ў пакаленне. Пасля прысваення элементу статусу нематэрыяльнай культурнай спадчыны, дранікі сталі гастранамічным брэндам Дзятлаўскага р-на.

Гаспадыні ведаюць, што гатуюць на сваіх кухнях не проста стравы з бульбы, а элемент дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, носьбітамі ці пераемніцамі якой з’яўляюцца. Аднак у кожнай ёсць свае “разынкі”.

Ганна Харлінская карыстаецца рэцэптам “дранікаў” сваёй матулі Марыі Кардаш 1949 г.н. з вёскі Гута і дадае ў страву дробна парэзаны часнык.