30.07.2026 г.
Згодна з пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 28 ліпеня 2026 года № 85, студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Куфэрак» ДУК «Ваўкавыскі раённы Цэнтр рамёстваў» (г.п. Рось) прысвоена ганаровае найменне «ўзорны аматарскі калектыў»!
Факты пра калектыў:
Студыя дзейнічае з 2001 года на базе Ваўкавыскага раённага Цэнтра рамёстваў
Кіраўнік — народны майстар Рэспублікі Беларусь па ткацтве Яніна Вацлаваўна Іюльская, галоўны ініцыятар стварэння студыі
Асноўны накірунак — захаванне элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Традыцыя простага двухнітовага ткацтва, Ваўкавыскі раён» (уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у 2016 годзе)
Таксама ўдзельнікі займаюцца дэкарыраваннем велікодных яек — наносяць ахоўныя знакі, сонечныя сімвалы і раслінныя арнаменты распаленым воскам
Сёння «Куфэрак» аб’ядноўвае 9 вучаніц «Сярэдняй школы імя Р.І. Шавякова» г.п. Рось (ад 7 да 15 гадоў) і 42-гадовую мясцовую жыхарку з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Удзельнікі асвойваюць усе этапы стварэння тканіны — ад снавання да апрацоўкі гатовага палатна, якое з’яўляецца асновай для адзення, ручнікоў, посцілак і ходнікаў.
Шчыра віншуем з заслужаным статусам!
Нясіце беларускія традыцыі далей і натхняйце новыя пакаленні!


























