ФЕСТИВАЛЬ-КОНКУРС «Кераміка Крэва» развітаўся, але яго героі засталіся!

09.08.2026 г.

Вынікі конкурсу майстроў па ганчарстве і кераміцы ў рамках абласнога фестывалю-кірмашу «Кераміка Крэва», які адбыўся ўчора, падведзены!

Сёння мы з асаблівым гонарам называем імёны тых, чые рукі ствараюць сапраўднае дзіва. Сярод дзясяткаў таленавітых удзельнікаў журы вылучыла найлепшых — майстроў, у працах якіх бясспрэчная бездакорнасць формы гарманічна сплятаецца з непадробным духам нашай беларускай зямлі.

У самай прэстыжнай намінацыі «Лепшы выраб з гліны на вольную тэматыку (хатняе заданне)» пераможцамі сталі:

1 месца — Яўген Мацяшук (Свіслацкі раён).
2 месца — Уруціна Таццяна (г. Мінск).
3 месца — Уладзімір Матораў (г. Вілейка).

Сардэчна віншуем нашых герояў! Ваш талент робіць нашу культуру непарыўнай.
Работы пераможцаў у хуткім часе зоймуць ганаровае месца ў музейным пакоі Смаргонскага раёна.