ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ

19.09.2026 г.

Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу» наведалі вучні 4 класа Іўеўскай пачатковай школы.

Падчас тэматычнай этна-праграмы «Скарбы Іўеўскага краю» пазнаёміліся з жыццём беларускага сялянства праз прадметы даўніны: прадметы працы, беларускае адзенне. Паўдзельнічалі ў майстар-класах, убачылі калекцыі этназбораў і работ сучасных майстроў Іўеўшчыны ў разнастайных тэхніках.

З задавальненнем удзельнічалі ў гульнях і забавах, і атрымалі сувеніры ручной работы.