«Залатыя ніці зямлі»: золата палёў Гродзеншчыны

26.09.2026 г.

Саломапляценне-гэта душа нашых «Дажынак» і цяпло, якое сагравае дом. У экспазіцыі сабраны сапраўдныя скарбы: тэматычныя скульптуры з саломкі, традыцыйныя вянкі, снапы і лунаюць пад купалам «павукі», якія напаўняюць прастору святлом.

Сваё майстэрства прадстаўляюць народныя майстры Бераставіцкага, Астравецкага, Ваўкавыскага, Карэліцкага, Ашмянскага, Свіслацкага, Слонімскага і Іўеўскага раёнаў.

Кожны жадаючы зможа не толькі палюбавацца на гэтую прыгажосць, але і дакрануцца да традыцыі — для ўсіх жадаючых пройдуць майстар-класы па пляценні! Прыходзьце за натхненнем і часцінкай цёплага золата ў свае рукі.