08.10.2026 г.
Ад ідэі да экспазіцыі: абласны метадычны цэнтр народнай творчасці падтрымлівае ініцыятывы на месцах.
Сёння супрацоўнікі АМЦНТ выязджалі ў Квасоўскі цэнтр культуры і развіцця народнай творчасці Гродзенскага раёна для аказання метадычнай і практычнай дапамогі па стварэнню новага музейнага пакою, які будзе прысвечаны тэкстылю.
Спецыялісты падзяліліся практычным досведам у галіне захавання далікатных тканін, стварэння ўмоў для доўгатэрміновага захоўвання этнаграфічных матэрыялаў, дапамаглі распрацаваць канцэпцыю будучай экспазіцыя.
Асаблівая ўвага была нададзена аўтэнтычным узорам мясцовага ткацтва, вышыўкі і традыцыйнага касцюма, якія ўжо маюцца ў наяўнасці ва ўстанове.
У новым пакоі плануецца не проста размясціць прадметы тэкстылю, але і ўключыць у экспазіцыю інтэрактыўную зону, дзе наведвальнікі змогуць самастойна паспрабаваць працаваць на сапраўдным верацяне і прымерыць элементы традыцыйнага строю.
Адкрыць музейны пакой запланавана да канца бягучага года.


























