Адбылася прэзентацыя лаўрэатаў спецыяльнай прэміі

КУЛЬТУРА ЗА ЗНАКАМ ЯКАСЦІ!
На выстаўцы дасягненняў Гродзенскай вобласці пад час Выніковай калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь адбылася прэзентацыя лаўрэатаў спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2023 год) за значны ўклад у рэалізацыю творчых праектаў па захаванні традыцыйнай культуры Беларусі і правядзенне каравай-фэсту “Бацькава булка” — аўтарскага калектыву ў складзе намесніка начальніка аддзела культурна-асветніцкай работы, мастацтваў і навучальных устаноў упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Вольгі Багдановіч, старшыні Свіслацкага райвыканкама Аляксандра Вярсоцкага і намесніка старшыні праўлення Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства Алены Чыкавай.
ГАНАРЫМСЯ!