БРАВА НАРОДНАМУ МАЙСТРУ!

«Колькі ў небе зор — цяжка палічыць,
Толькі з іх адна найярчэй гарыць»….

✨✨90 гадоў на небасхіле традыцыйнай культуры Панямоння ззяе вельмі сціплая, шчырая, добрая і таленавітая зорачка- народны майстар Рэспублікі Беларусь Вера Ігнатаўна Белакоз, носьбіт элемента нематэрыльнай культурнай спадчыны “Традыцыйная тэхналогія ткацтва “падвойных дываноў”, в. Гудзевічы Мастоўскага раёна”.

🌼🌸Віншуем, паважаная Вера Ігнатаўна, вас з юбілеем! Дзякуй вам за працу, за захаванне ткацкіх традыцыі на Гродзеншчыне, за багатую калекцыю неверагоднай прыгажосці падвойных дываноў- вялікі скарб, які вы збераглі і перадалі маладому пакаленню!
Моцнага здароўя на доўгія гады!

💐🌾А лепшай ацэнкай плённай творчай дзейнасці Веры Ігнатаўны няхай будуць словы Янкі Купалы» Дзякуй скажа родны край…»

ДЗЯКУЕМ І ГАНАРЫМСЯ!