Канцэрт «Не старэюць душой ветэраны» адбыўся ў аг. Жухавічы Карэліцкага раёна

4 мая ў 11:00 у ДУ сацыяльнага абслугоўвання «Жухавіцкі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў» адбыўся канцэрт «Не старэюць душой ветэраны».

Хор ветэранаў працы ДУ «Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці» выканаў усімі любімыя песні і тым самым падарыў гледачам выдатны настрой.