У аг. Дзітва Лідскага раёна прайшоў абласны фестываль-свята побытавых танцаў “Танцуем па-даўнейшаму”

26 мая на фестывалі-свяце творчыя дэлегацыі ад кожнага раёна вобласці знаёмілі гледачоў са сваімі побытавымі танцамі ў конкурсе беларускіх народных побытавых парных танцаў, дэманстравалі рэгіянальныя кадрылі ў канцэрце фальклорных калектываў. Для гледачоў і звычайных прахожых быў праведзены майстар-клас па побытавых танцах і флэшмоб “Танцуем разам”.

Таксама ў рамках свята была арганізавана выстаўка-продаж вырабаў майстроў народнай творчасці аддзелаў рамёстваў і традыцыйнай культуры раённых цэнтраў культуры і народнай творчасці, раённых Дамоў (Цэнтраў) рамёстваў. Упершыню на свяце былі прадстаўлены ўзоры рэгіянальных традыцыйных строяў з усёй Гродзеншчыны ў дэфіле “Мода ад бабулі”.

Самай вялікай інтрыгай свята стаў конкурс беларускіх народных побытавых парных танцаў. Удзельнікі з усёй вобласці прадстаўлялі свае танцы ў чатырох узроставых катэгорыях: А (7-10 год), Б (11-17 год), В (18-50 год), Г (ад 51 года). Самаму маленькаму ўдзельніку было 7 гадоў, а самаму старэйшаму – 76. Лепшых танцораў вызначала кампетэнтнае журы, якое ўзначаліў Мікалай Аляксеевіч Козенка – выкладчык этналогіі і мастацтваў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Намеснік старшыні журы – Сяргей Георгіевіч Выскварка, загадчык арганізацыйна-творчага аддзела Любанскага раённага цэнтра культуры Мінскай вобласці, этнахарэограф, этнапедагог.

Вынікі конкурсу:

УЗРОСТАВАЯ КАТЭГОРЫЯ 7-10 ГАДОЎ  
  • Дыплом I ступенiЯўген Малей, Кацярына Бадак (Шчучынскі раён)
  • Дыплом ІІ ступенiАляксей Лустач, Аляксандра Струк (Карэліцкі раён)
  • Дыплом III ступенi Мікіта Піскароў, Ліза Макоўская (Іўеўскі раён)
  • Спецыяльны прыз «За непасрэднасць i выразнасць вобразна-пластычнага самавыяўлення» – Арсеній Грынцэвіч, Ілона Хабян (Іўеўскі раён)
УЗРОСТАВАЯ КАТЭГОРЫЯ 11-17 ГАДОЎ
  • Дыплом I ступенiПавел Смурага, Мар’яша Кузьма (Ваўкавыскі раён)
  • Дыплом II ступенi Захар Сухоцкі, Вераніка Клімук (Шчучынскі раён)
  • Дыплом II ступенiДавыд Марцінкевіч, Мілана Лавыш (Іўеўскі раён)
  • Дыплом III ступенiДаніла Кандраценя, Валерыя Ненартовіч (Лідскі раён)
  • Дыплом III ступенi – Іван Бутакоў, Дзіяна Лаўко (Зэльвенскі раён)
  • Дыплом III ступенi – Уладзіслаў Грынцэвіч, Кацярына Бычкова (Іўеўскі раён)
УЗРОСТАВАЯ КАТЭГОРЫЯ 18-50 ГАДОЎ
  • Дыплом I ступенiМікалай Сакалоўскі, Таццяна Язерская (Лідскі раён)
  • Дыплом II ступенi – Аляксандр Кель, Алеся Назіна (Лідскі раён)
  • Дыплом II ступенi – Дзяніс Балабуеў, Людміла Касянчук (Гродзенскі раён)
  • Дыплом III ступенi – Аляксандр Чарапанаў, Вольга Ложачнік (Карэліцкі раён)
УЗРОСТАВАЯ КАТЭГОРЫЯ ЗВЫШ 50 ГАДОЎ
  • Дыплом I ступенiВасіль Чартко, Валянціна Фурс (Карэліцкі раён)
  • Дыплом II ступен – Аркадзь Кім, Ада Кім (Лідскі раён)
  • Дыплом III ступенiПётр Касяк, Ірына Юзько (Лідскі раён)
  • Дыплом III ступенiЧаслаў Апановіч, Ганна Суханава (Ваўкавыскі раён)
  • Спецыяльны «Прыз глядацкіх сімпатый» – Дубатоўка Яўген, Валянціна Лапа (Зэльвенскі раён)