БРЭНДЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ!

30 сакавіка 2024 года ў Азёрскім цэнтры культуры адбудзецца VIІ адкрыты рэгіянальны фестываль-конкурс эстраднай творчасці дзяцей і моладзі «Вясёлка талентаў».

У конкурсе будуць спаборнічаць індывідуальныя выканаўцы, дзіцячыя і моладзевыя творчыя калектывы Гродзенскага рэгіёна і не толькі, бо геаграфія ўдзельнікаў з кожным годам пашыраецца. Тыя, хто не ўяўляе свайго жыцця без творчасці, тыя, хто любіць спяваць і днём, і ноччу, тыя, хто ўвесь час развіваецца і імкнецца да поспеху, запрашаюцца да ўдзелу ў фестывалі-конкурсе. Вызначаць пераможцаў будуць лепшыя майстры ў галіне мастацтва эстрады. Госць фестываля-конкурса — лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, вядучая “Калыханкі”, артыстка моладзевага тэатра эстрады Вольга Калеснікава.

Давайце разам імкнуцца да новых вяршынь! Чакаем вас!