Главная » Новости » Віншуем пераможцаў культурных мерапрыемстваў ХХХІV Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”
Віншуем пераможцаў культурных мерапрыемстваў ХХХІV Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”
Дыплом I ступені атрымала Алена Садаўнічая (ДУ “Мастоўскі раённы цэнтр культуры”) і дыплом II ступені – Дар’я Шафак (ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”) у намінацыі “Лепшая хатняя калекцыя”; дыплом ІІІ ступені – Таццяна Ленец (філіял “Цэнтр рамёстваў “Спадчына” ДУ “Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры”) у намінацыі “Архітэктура ў выцінанцы” ІІІ открытага абласнога свята-конкурсу выцінанкі “Ажурныя мары”.
Два дыпломы I ступені (у намінацыі “50+” – сямейная пара Таццяны і Кірыла Дубковых і ў намінацыі “Адметны танец” – “Тудараўская кадрыля”) ХІІ Міжнароднага турніру нацыянальных танцаў “Танчым разам” атрымаў фальклорны танцавальны калектыў “Спадчына” ДУ “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”.
Дыплом I ступені ў намінацыі “Традыцыйны каваны выраб” атрымаў Андрэй Цюменеў (ДУ “Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры”), дыплом III ступені ў намінацыі “Творчы дэбют” – Георгій Цюменеў (ДУ “Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры”) ІІ Міжнароднага свята-конкурсу кавальскага рамяства “Зніч”.