Наведванне абласной выстаўкі “КРЫНІЦА НАТХНЕННЯ”

28 верасня ветэраны Гродзенскай гарадской арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў наведалі абласную выстаўку “КРЫНІЦА НАТХНЕННЯ” майстроў народнай творчасці і мастакоў аддзела раместваў і традыцыйнай культуры ДУ Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” і выстаўку работ знакамітай гродзенскай майстрыхі Аляўціны Кавалеўскай «Картины, вышитые нитью».
Пад час наведвання выставак адбылася сустрэча з лідскім мастаком-графікам Уладзімірам Драздовым. Вялікую цікавасць вызвала наведванне творчай майстэрні ткачыхі Алены Феліксаўны Шунэйка.