Грамнічны агонь — святы агонь

02.02.2024 у філіяле «Місявіцкі цэнтр культуры і дасуга» Вороновского района адзначылі Грамніцы. Грамніцы – гэта зімовае свята, якое прыйшло да нас з язычніцкіх часоў. У народным календары яно адзначаецца 2 лютага ў католікаў і 15 лютага – у праваслаўных.

Свята прайшло з удзелам бацькоў, бабуль і гасцей.

Вядучыя  расказалі прысутным аб тым, адкуль пайшла назва свята, (Грамаўнік, Стрэчанне ці Грамніцы).

Мяркуюць, што назва паходзіць ад язычніцкага бога Грамаўніка (Перуна) — Бога веснавых навалъніц і дажджоў, якія спрыялі расліннасці. Маленькія артысты паведамілі шмат прыкмет, звязаных са святам і яго галоўным сімвалам – грамнічнай свечкай.

Згодна з народнымі прыкметамі, Маці Божая Грамнічная распачынала “канец зімы”, таму людзі казалі: «На Грамніцы — паўзіміцы». Па стане надвор’я прадказвалі характар надыходзячых вясны і лета. Якая пагода на Грамніцы, такая і вясна.