ГІМН СЯМ’І, КАХАННЮ І ТРАДЫЦЫЯМ

Па-сапраўднаму цёплым, яркім і запамінальным атрымалася СЁННЯ адкрыцё ў Гродзенскім АМЦНТ абласной выстаўкі сямейнай творчасці работнікаў культуры «Мая сям’я – жамчужына Прынёмання».

Аўтары работ 21 сям’я — работнікі культуры, 🫣 апантаныя любімай справай, якія валодаюць цікавым рамяством і зайздросным уменнем ствараць на дзіва моцныя сем’і. Іх нязгасны творчы запал перадаецца з пакалення ў пакаленне. Кожны ўдзельнік выстаўкі – сапраўдны творца са сваім светаўяўленнем і непаўторным мастацкім бачаннем, якое беражліва развівалася ў асяроддзі сваякоў-аднадумцаў.
Каб у гэтым пераканацца – трэба наведаць экспазіцыю

Святочную атмасферу мерапрыемству сваёй творчасцю аздобіў народны сямейны ансамбль “Граўжанцы” з Ашмянскага раёна. А саладосці і цяпла дадалі побытавыя танцы, якім навучыліся ўсе прысутныя.

Святочнае адкрыццё выстаўкі стала сапраўдным гімнам сям’і, кахання і традыцый, ладу і згодзе, міру ў нашай установе і краіне