Асаблівасці традыцыйнага жыцця беларусаў, іх гаспадарчай і культурнай дзейнасці як у люстэрку адбіліся ў беларускай мове, прымаўках і прыказках, фальклорных песнях і побытавых танцах. Занальны агляд-конкурс абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы” – гэта цікавы аповяд пра тое, як жылі нашы продкі некалькі стагоддзяў таму, як яны ставіліся да прыроды і сусвету, як вялі гаспадарку, якімі былі іх уяўленні пра навакольны свет.
Гэта – аповяд і пра тое, як гэтыя старадаўнія традыцыі, песні, танцы і вусная народная творасць знайшлі адлюстраванне ў цяперашнім жыцці, якое сучаснае гучанне яны набылі.
Сёння гэты «аповяд» расказвалі Астравецкі, Ашмянскі і Смаргонскі раёны!

Занальны тур агляда-конкурса “Панямоння жыватворныя крыніцы” пераехаў на Смаргоншчыну!
