КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

Згодна раённай лакальнай праграмы па выяўленні, фіксацыі, прапагандзе і арганізацыі пераемнасці традыцыйнай мясцовай культуры этнаэкспазіцыя “Сялянская хата” Квасоўскага цэнтра культуры і развіцця народнай творчасці папоўнілася чарговымі экспанатамі. Жыхарка аграгарадка Квасоўка Аляксандра Балейка бескаштоўна перадала вышываныя накідкі на падушкі, фіранкі, рушнік і абрус.