Крыніца народнай творчасці Панямоння

Заблоцкі Аляксандр Іванавіч-майстар разьбы па дрэве аддзела рамесніцкай дзейнасці » Карэліцкі Дом раместваў».

Звыш 40 гадоў займаецца справай адраджэння традыцыйных беларускіх рамёстваў Аляксандр Іванавіч. Актыўны ўдзельнік і пераможца рэспубліканскіх, абласных фестываляў, святаў.
Прага да творчасці ў Аляксандра Іванавіча з дзяцінства, калі ён, вучань школы з захапленнем маляваў пейзажы, пасля вучоба ў Бабруйскім мастацкім вучылішчы, а сёння без яго не абыходзіцца не адно мерапрыемстаа раённага ўзроўню, дзе ён і мастак-афарміцель галоўнай пляцоўкі, і майстар народнай творчасці, які заўжды здзіўляе высокім мастацкім узроўнем выканання работ і творчым падыходам. З задавальненнем Аляксандр Іванавіч праводзіць майстар-класы, перадае свае веды і навыкі маладому пакаленню.👏