«Велікодны падарунак»

Абласная выстаўка-конкурс дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Велікодны падарунак” праводзіцца напярэдадні святкавання каталіцкага і праваслаўнага Вялікадня з мэтай папулярызацыі сучасных відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і традыцыйных рамёстваў, творчасці народных майстроў, а таксама  элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзеншчыны, уключаныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

У выстаўцы-конкурсе прымаюць удзел больш за 70 майстроў народнай творчасці з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці. У экспазіцыі прадстаўлена больш за 300 творчых работ, выкананых у тэхніках пісанкарства, роспісу, саломапляцення, вышыўкі, выцінінкі і вырабаў з паперы, керамікі, карункапляцення, лапікавага шыцця, мастацкай апрацоўкі дрэва, мастацкая апрацоўка тэкстылю і інш.

Выстава падоўжана да 22 красавіка!

Па выніках абласной выстаўкі-конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Велікодны падарунак” у 2023 годзе пераможцамі сталі:

У намінацыі “Лепшая калекцыя традыцыйных велікодных яек”— Касіцкая Ларыса Уладзіміраўна, Васілько Аксана Мікалаеўна, Дунай Наталія Іванаўна.

У намінацыі “Лепшая калекцыя сучасных велікодных яек” — Абрамчук Жанна Здзіславаўна, Мацяшук Яўген Віктаравіч, Ярэц Мікалай Вячаслававіч.

У намінацыі “Лепшая калекцыя традыцыйных велікодных вербаў” — Малышэва Алена Ігнацьеўна, Шавельская Ірына Францаўна, Есьман Анастасія Мікалаеўна.

У намінацыі “Лепшая калекцыя сучасных велікодных вербаў” — Шавельская Ірына Францаўна, Фунт Ірына Іванаўна, Касьян Тамара Мікалаеўна.

У намінацыі “Лепшая калекцыя велікодных паштовак” — Шпак Іна Уладзіміраўна, Мелько Галіна Віктараўна, Лісоўская Алена Васільеўна.

У намінацыі “Лепшае дэкаратыўнае пано, прысвечанае велікоднай тэматыцы” — Астраух Алена Аляксандраўна, Урублеўская Аксана Аляксееўна, Садаўнічая Алена Мікалаеўна.

У намінацыі “Лепшая раённая выставачная кампазіцыя на велікодную тэматыку” — аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Слонімскі раённы цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў”.

У намінацыі “Лепшая выставачная кампазіцыя на велікодную тэматыку” — Свідэрская Алена Міхайлаўна, Ленец Таццяна Вітальеўна.