ЛЮДЗІ.ПАДЗЕІ.ФАКТЫ

У рамках рэалізацыі раённага праекта «КУЛЬТУРНУЮ СПАДЧЫНУ ПРОДКАЎ ЗБЕРАГАЕМ РАЗАМ!», а таксама дэкады Роднай мовы і беларускай талерантнасці «МОВА КРАІНЫ МАЁЙ», майстры Слонімскага аддзела рамёстваў правялі майстар-клас па аплікацыі саломкай для вучняў ДУА «СШ√7» 6 і 7 класаў.
Дзеці даведаліся пра тое, што саломапляценне Беларусі ўключана ў спіс Сусветнай нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА і шырока распаўсюджана на Гродзеншчыне, тут развівае яго больш за 50 майстроў.
На Слонімшчыне носьбітамі практык саломапляцення з’яўляюцца такія майстры, як — Федаровіч Т.К., Мароз В.У., Вяскоўская В.Б., а аплікацыі саломкай — Зелянко А.В..
Дзеці старанна і з цікавасцю працавалі, у выніку чаго ў іх атрымаліся добрыя паштоўкі!

Галерея не найдена!