ПАДВЯЛI ВЫНІКІ І НАМЕЦІЛІ НОВЫЯ ПЛАНЫ!

‼️У Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці сёння прайшла выніковая нарада «Аб дзейнасці дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” у 2023 годзе і задачах на 2024 год».
‼️На нарадзе прысутнічала начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Віктараўна Клімовіч.

ЯКАСНА Ў ГОД ЯКАСЦІ!

☝️ПАДЧАС ВЫНІКОВАЙ НАРАДЫ АМЦНТ АКРЭСЛЕНЫ АСНОЎНЫЯ ЗАДАЧЫ НА 2024 ГОД:

✅ арганізацыя на высокім узроўні сацыякультурнай дзейнасці ў межах Года якасці, 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 80 годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці, XIV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур і іншых;

✅рэалізацыя мерапрыемстваў “Концепции развития национального культурного пространства во всех сферах жизни общества на 2024-2026 годы”.

✅актывізацыя работы па развіццю турыстычнага патэнцыяла вобласці;

✅ арганізацыя пераемнасці традыцый у рэгіёнах бытавання элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якія ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь;

✅узмацненне арганізацыйна-метадычнай ролі АМЦНТ у працэсе арганізацыі і правядзення масавых і брэндавых мерапрыемстваў у аграгарадках, а таксама ў аддаленых і маланаселеных пунктах.

✅прадоўжыць работу ў інтэрнэт-прасторы, са СМІ па папулярызацыі сферы культуры Гродзеншчыны.