
Тут пройдуць заключныя мерапрыемствы абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклору “ПАНЯМОННЯ ЖЫВАТВОРНЫЯ КРЫНІЦЫ” – аднаго з самабытнейшых фестываляў на тэрыторыі Гродзеншчыны, які на працягу звыш 15 гадоў не губляе сваёй актуальнасці.
Традыцыйна фестываль ахоплівае ўсю вобласць, на ім дэманструюцца дасягненні рэгіянальнай фальклорнай творчасці як кожнага раёна, так і асобных вёсак Гродзеншчыны.
З красавіка па чэрвень у рэгіёне праходзілі занальныя агляды-конкурсы абласнога фестывалю, дзе вызначаліся лепшыя транслятары фальклорнага мастацтва, самыя таленавітыя майстры народнай творчасці.
Заключныя фестывальныя мерапрыемствы ў Лідзе падчас правядзення XXXII ДНЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА стануць сапраўднай культурнай падзеяй, на якой будзе прадстаўлена ўсё лепшае на ПАНЯМОННІ, што засталося нам ад продкаў.
ЗБЕРАГАЕМ ТРАДЫЦЫІ!
ЖЫВЕМ СУЧАСНЫМ!
ТВОРЫМ БУДУЧЫНЮ!