Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка

18.09.2024

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстым мерапрыемстве да Дня народнага адзінства 17 верасня звярнуў увагу, што трэба перастаць саромецца быць беларусамі і пастаянна паварочвацца то ў глыб стагоддзяў, то па баках

«У нас ёсць тое, што нас аб’ядноўвае і робіць шчаслівымі на роднай зямлі. Гэта слаўная спадчына продкаў і не менш яркія дасягненні сучаснікаў, — сказаў Кіраўнік дзяржавы. — Сфарміраваная талентам і намаганнямі мноства выдатных сыноў і дачок беларускай зямлі, наша ўнікальная культура даўно стала неад’емнай часткай агульнай спадчыны ўсяго чалавецтва»