Слонімскі краязнаўчы музей працягвае праект “Рэха вайны”, прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі

Сінічкін Фёдар Міхайлавіч – Герой Савецкага Саюза. У Вялікую Айчынную вайну ў тыле праціўніка ў 1941 г. арганізаваў партызанскую групу ў Налібоцкай пушчы. З лістапада 1942 г. – камандзір Ленінскай партызанскай брыгады, з чэрвеня 1943 г. – партызанскай брыгады імя Кірава. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 жніўня 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў у тыле ворага і заслугі ў развіцці партызанскага руху ў Беларусі Ф.М. Сінічкіну было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля “Залатая Зорка”. З 1946 г. жыў у Слоніме і займаў кіруючыя пасады, унёс вялікі ўклад у адраджэнне нашай краіны пасля Вялікай Айчыннай вайны. Памёр у 1962 годзе. У Слоніме імя Сінічкіна носіць вуліца і размешчаная на ёй Гімназія № 1, устаноўлена мемарыяльная дошка. Імя Сінічкіна ўвекавечана на Алеі памяці ў г. Гродна.