ТРЫ КАРАЛІ

06.01.2026 г.

6 студзеня каталікі адзначаюць свята ў гонар трох мудрацоў — Каспара, Мельхіёра і Бальтазара.
На Гродзеншчыне гэтая традыцыя жыве і адраджаецца — абрад калядавання «Тры каралі» мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі.

Сёння святкаванні праходзяць у розных населеных пунктах вобласці:

  • Ваверка (Лідскі раён)
  • Васілішкі (Шчучынскі раён)
  • Ліпнішкі і Трабы (Іўеўскі раён)
  • Больцішкі (Воранаўскі раён)

Так, напрыклад, у Ліпнішках абрад адрадзілі ў 2022 годзе — і цяпер маладыя хлопцы ў ролі трох каралёў абыходзяць двары, віншуюць гаспадароў і нясуць святочны настрой.

Запрашаем і вас далучыцца да магіі традыцый і адчуць дух продкаў!