Фестываль творчасці людзей з інваліднасцю «Разам мы зможам больш» адбудзецца ў Магілёве з 12 па 16 лістапада

05.11.2024

У праграме фестывалю таксама запланавана правядзенне канцэртаў, выставы, круглага стала, прэс-канферэнцыі, майстар-класаў членаў журы, экскурсіі і гала-канцэрта.

У рамках фэсту пройдуць конкурсныя выступленні ўдзельнікаў па 12 намінацыях: народныя, акадэмічныя, эстрадныя і жэставыя спевы; харэаграфічнае мастацтва; музычна-інструментальнае выканальніцтва; аўтарская паэзія і бардаўская творчасць; тэатральнае мастацтва; мастацкае слова; арыгінальны жанр; дэкаратыўна-прыкладное і выяўленчае мастацтва.