На Воранаўшчыне адкрыўся музейны пакой «Сцежкамі кахання Адама Міцкевіча»

Шмат цікавых і адораных людзей узгадавала Воранаўшчына. Вучоныя, філосафы, майстры, паэты, мастакі — усе яны сваім талентам праслаўляюць родны край, сваю малую радзіму. І мы, сучаснікі, з гонарам гаворым пра знакамітых землякоў, па крупінках збіраем звесткі пра іх і захоўваем гэта для наступных пакаленняў. У аграгарадку Больцінікі ў цэнтры культуры ўрачыста адчыніў свае дзверы музейны пакой «Сцежкамі кахання Адама Міцкевіча».

Рашэнне аб стварэнні экспазіцыі ў гонар Адама Міцкевіча не было спантанным. Ужо доўгі час карыстаецца папулярнасцю пракладзены турыстычны маршрут, а музейны пакой — яшчэ адна кропачка на ім. Пакуль што тут не вельмі шмат экспанатаў, але ўсё яшчэ наперадзе. За паўгода працаўнікам мясцовага Цэнтра культуры і гаспадарчай групы сектара культуры райвыканкама атрымалася зрабіць многае.

Цудоўнае месца, будынак і гісторыя кахання знакамітага паэта і Марылі Верашчакі — знаходка для арганізатараў турызму. Спадзяемся, што адкрыццё музейнага пакою будзе выдатным дапаўненнем да ўсяго гэтага і стане месцам прыцягнення не толькі мясцовых турыстаў, але і гасцей з-за мяжы. Падрастайце экспанатамі, — пажадаў падчас адкрыцця стваральнікам экспазіцыі намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Карповіч.

А загадчык сектара культуры Таццяна Цехановіч падзякавала ўсім за прыкладзеныя намаганні для стварэння аб’екта культурнай спадчыны.

Падрабязней чытайце на старонках “ВГ”.

Галіна ШЛЕМПА.

Фота аўтара.

Источник: «Воранаўская газета»