У рамках рэалізацыі раённага праекта «Культурную Спадчыну продкаў зберагаем разам», майстры аддзела рамёстваў правялі ТРАДЫЦЫЙНЫ КАЛЕЙДАСКОП «Часоў злучная ніць», для дзяцей прышкольнага лагера «Усмешка» ДУА «СШ №3».
Праграма традыцыйнайнага калейдаскопа была насычанай і разнастайнай. Майстры арганізавалі:
выстаўку народнай творчасці «Цуды з бабулінага куфра»;
дэманстрацыю відэаролікаў «Рамёствы Слонімшчыны» і «Традыцыі выпечкі караваяў на Слонімшчыне»;
правялі майстар-класы па народных мастацкіх рамёствах:
вышыўцы — Міхед А.М., народны майстар Рэспублікі Беларусь;
ткацтву пояса на настольным лентаткацкім станку — Дзевятчанка В.А.;
вырабу абярэгавай лялькі — Пацынка І.М.;
выцінанцы — Руткоўская Л.Г., носьбіт практык беларускага мастацтва выцінанкі на Слонімшчыне;
аплікацыі саломкай — Зелянко А.В., носьбіт практык мастацтва аплікацыі саломкай.
З інтарэсам і задавальненнем дзеці далучыліся да традыцыйнай культуры нашых продкаў.