📌Анлайн-дыктоўка па беларускай мове пройдзе на канале «Культура» 21 лютага!

📖 Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН і канал «Культура» Беларускага радыё запрашаюць прыняць удзел у дыктоўцы па беларускай мове, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Калі: 21 ЛЮТАГА (серада) з 13:00 да 14:00.
Дзе: Непасрэдна ў памяшканні Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я.Коласа НАН Беларусі (вул. Сурганава, д.15)

📻 Трансляцыю дыктоўкі можна слухаць на хвалі канала «Культура» (102.9 FM) і ў online-фармаце на www.radiokultura.by,
у Нацыянальным радыёплэеры radioplayer.by