04.08.2024 Літаратурна-краязнаўчы музей у Гудзевічах мае статус дзяржаўнага, а некалі гэта быў школьны музей.

Сказаць, што быў ён звычайным школьным музеем не магу, бо чалавек, які заснаваў яго разам са сваімі вучнямі, быў вельмі выдатным чалавекам, настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, якога ведалі і паважалі многія. Вучні Алеся Белакоза перамагалі ў розных конкурсах і алімпіядах, пісалі вершы, з лёгкасцю паступалі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Безумоўна, выхоўваў і даваў веды не толькі ён адзін, уся школа працавала, але яго асабісты прыклад для дзяцей, моладзі, іх бацькоў быў пераканаўчым.

Аўтэнтычная беларуская хата не з Мастоўшчыны, яе аднекуль прывезлі, зноў збудаваўшы так, як яна стаяла недзе раней. Хатцы той больш за 150 гадоў і некалі ў ёй жыла сям’я з 12 чалавек. Бацькі, бабуля з дзядулем і васьмёра дзяцей.

Ці ведаеце вы што такое спарыш? А кацуба? Ці пазнаеце адметную прыладу, якой гаспадыня памешвала кісель? Што робяць у хаце цымбалы? Якім ручніком накрывалі хлеб?…

Ак жа мне было «смачна» у гэтай хатцы!!! А белы наліў, што ападкамі рассыпаўся за плотам, такі смачны да пахучы, якім толькі можа быць успамін пра дзяцінства, бабулю і колішні жнівеньскі дзень.