1 снежня 2018 г. адбыўся VI абласны фестываль народных хароў і ансамбляў песні і танца “Над сінім Нёманам”, які сабраў удзельнікаў і гледачоў на базе філіяла Абухаўскі цэнтр культуры Гродзенскага раёна. У фестывалі прынялі ўдзел 18 лепшых калектываў Гродзенскай вобласці (каля 500 чалавек), у выкананні якіх гучалі беларускія і рускія народныя песні, таксама музычныя апрацоўкі П. Гапеева, С. Беражнога, А. Рашчынскага, М. Сіраты, У. Зяневіча, , К. Паплаўскага, а таксама вакальна-харэаграфічныя кампазіцыі.
Публіка ў глядзельнай зале з задавальненнем сустракала харавыя калектывы і ансамблі песні і танца апладысментамі. Многія калектывы пасля выступлення падтрымлівалі сваіх калег у глядзельнай зале. А кампетэнтнае журы начале з народным артыстам Рэспублікі Беларусь, мастацкім кіраўніком Нацыянальнага акадэмічнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. Цітовіча, старшынёй грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз музычных дзеячаў”, лаўрэатам прэміі “За духоўнае адраджэнне”, прафесарам Дрынеўскім Міхаілам Паўлавічам вылучыла лаўрэатаў і ўладальнікаў спецыяльных дыпломаў у наступных намінацыях:
Народны (Заслужаны) хор народнай песні
Лаўрэат I ступені:
- Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль народнай песні “Бліскавіца” філіяла “Гродзенскія электрычныя сеткі” Гродзенскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі “Гроднаэнерга”.
Мастацкі кіраўнік – Наталля Міхневіч.
Лаўрэаты II ступені:
- Народны хор народнай песні “Верас” УА “Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў”.
Мастацкі кіраўнік – Сяргей Беражноў.
- Народны хор народнай песні філіяла Квасоўскі цэнтр культуры і развіцця народнай творчасці ДУК “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”.
Мастацкі кіраўнік – Святлана Чудзілоўская.
Лаўрэат III ступені:
- Народны хор народнай песні “Росніца” адкрытага акцыянернага таварыства “Гродна Азот”.
Мастацкі кіраўнік – Таццяна Бандарэвіч.
Народны (Заслужаны) ансамбль песні і танца
Лаўрэат I ступені:
- Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль песні і танца “Талака” філіяла “Лідскія электрычныя сеткі” Гродзенскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі “Гроднаэнерга”.
Мастацкі кіраўнік – Вальдамар Захаркевіч.
Лаўрэаты II ступені:
- Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль песні і танца “Ніва” філіяла Верцялішкаўскі цэнтр культуры ДУК “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”.
Мастацкі кіраўнік – Ларыса Прасвірніна.
- Народны ансамбль песні і танца “Каларыт” філіяла “Ваўкавыскія электрычныя сеткі” Гродзенскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі “Гроднаэнерга”.
Мастацкі кіраўнік – Вадзім Бычак.
Лаўрэаты III ступені:
- Народны ансамбль песні і танца “Лідчанка” ДУ “Палац культуры горада Ліды”.
Мастацкі кіраўнік – Вольга Цішко.
- Народны ансамбль песні і танца “Цвецень” ДУК “Ваўкавыскі гарадскі Дом культуры”.
Мастацкі кіраўнік – Таццяна Ляшчук.
- Народны ансамбль песні і танца “Свіцязь” ДУК “Навагрудскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.
Мастацкі кіраўнік – Анастасія Аблажэй.
Лепшы вакальна-харавы калектыў (альбо ансамбль песні і танца) без наймення “народны”, “узорны”
Лаўрэат I ступені:
- Хор народнай песні УА “Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж”.
Мастацкі кіраўнік – Ганна Казімірчык.
Лаўрэат III ступені:
- Харавы калектыў “Кемяліна” аддзела культуры і вольнага часу аг. Рытань (аг. Кямелішкі) ДУ “Астравецкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”.
Мастацкі кіраўнік – Сяргей Дзям’янчык.
Спецыяльныя дыпломы:
За пранікнённае выкананне акапэльнага твору:
- Народны харавы калектыў “Іаланта” вытворчага ўнітарнага прадпрыемства “Фільтр” грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку” г. Гродна.
Мастацкі кіраўнік – Таццяна Вянско.
За яркае мастацкае ўвасабленне тэмы малой радзімы:
- Народны хор народнай песні “Верас” УА “Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў”.
Мастацкі кіраўнік – Сяргей Беражноў.
Лепшая інструментальная (аркестравая ) група:
- Народны ансамбль песні і танца “Свіцязь” ДУК “Навагрудскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.
Мастацкі кіраўнік – Анастасія Аблажэй.
Падчас правядзення вынікаў для гледачоў і ўсіх удзельнікаў фестывалю адбыўся канцэрт эстрадных выканаўцаў Абухаўскага цэнтра культуры, які падтрымаў добры настрой свята.
Адметнай рысай Гродзеншчыны з’яўляецца захаванне і развіццё харавога выканальніцтва. Пацвярджэнне гэтаму — фестываль, у якім прымаюць удзел і маладыя, і добра вядомыя калектывы з багатай творчай біяграфіяй. Неаднаразова адзначалася, што на Гродзеншчыне, ў параўнанні з іншымі абласцямі, больш усяго ансамбляў песні і танца. Мы гэтым вельмі ганарымся і рады, што традыцыйныя народныя спевы і танцы доўжацца. Спадзяемся, што праз 3 гады колькасць удзельнікаў і калектываў не паменшыцца.
Да сустрэчы на VII абласным фестывали народных хароў і ансамбляў песні і танца “Над сінім Нёманам” у аг. Абухава Гродзенскага раёна!