25 мая 2023 года адбудзецца працяг абласнога этапу агляда-конкурса аматарскіх аб’яднанняў “Свет захапленняў”

На гэты раз свае адкрытыя паседжанні аматарскіх аб’яднанняў прадэманструюць пераможцы раённых адборачных аглядаў Смаргонскага і Ашмянскага раёнаў!!!

Вашай увазе будзе прадстаўлена:

⏰10.00 – вечар-успамін “Такое далёкае, але такое блізкае”, філіял “Сінькаўскі Дом культуры”;

⏰11.30 – майстар-клас “Тэатр сваімі рукамі”, аддзел народнай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці ДУК “Смаргонскі раённы центр культуры”;

⏰13.00 – гумарыстычна-забаўляльная праграма “І смех, і грэх”, філіял “Лылойцінскі сельскі клуб”;

⏰14.30 – вечар-сустрэча з цікавымі людзьмі “Зямля беларуская талентамі багата”, аддзел культуры і вольнага часу в. Гродзі;

⏰15.45 –ток-шоу “Песня аб’яднае пакаленні”, аддзел культуры і вольнага часу аг. Кальчуны;

⏰17.15 – рэтра-кафэ “Не забывайце песен старых, яны шмат аб чым вам ракажуць”, сельскі клуб аг. ст. Ашмяны.

Шчыра запрашаем усіх жадаючых!!! Уваход вольны!