Рэспубліка Беларусь надзвычай багата сваёй нематэрыяльнай (духоўнай) культурнай спадчынай, якая засталася нам ад продкаў. Без традыцый, звычаяў, абрадаў, народных рамёстваў досыць цяжка ўявіць вобраз беларускай культуры і асновы нацыянальнай ідэнтычнасці. Нематэрыяльная культурная спадчына – гэта жывая спадчына, якая пастаянна развіваецца, мае сваіх носьбітаў і перадаецца з пакалення ў пакаленне.
17 кастрычніка 2003 г. прынята Канвенцыя ЮНЕСКА «Аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны», якую на сёння ратыфікавалі 79 дзяржаў свету.
Артыкул 2 Канвенцыі адносіць да нематэрыяльнай спадчыны наступае: вусныя традыцыі і формы выражэння, уключаючы мову ў якасці носьбіта нематэрыяльнай культурнай спадчыны; выканальніцкае мастацтва; звычаі, абрады, урачыстасці; веды і звычаі, якія адносяцца да прыроды і сусвету; веды і навыкі, звязаныя з традыцыйнымі рамёствамі.
Рэспубліка Беларусь – адна з першых краін у свеце і першая ў СНД, якая далучылася ў 2006 г. да Канвенцыі і ўвайшла ў склад Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
Дзяржавай праводзіцца вялізная праца па папулярызацыі спадчыны на міжнародным узроўні.
Ад Гродзенскай вобласці ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі ўнесены 23 элементы гісторыка-культурных каштоўнасцей. Гэта вынік плённай працы работнікаў устаноў культуры вобласці, якая злажылася ў пэўную сістэму.
Запрашаем у нашы ўстановы культуры, музейныя пакой, на творчыя сустрэчы з носьбітамі традыцый каб пазнаёміцца з адметнымі праявамі нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі!
Праз прызму канкрэтных праяў і практык спасцігайце тонкі водар і каларыстыку нашай духоўнай спадчыны!