Фотавыстаўка арганізавана Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур у межах святкавання 20-годдзя Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны
.
На 25 стэндах былі прадстаўлены адметныя нематэрыяльныя праяўленні творчасці чалавека, якія ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, у тым ліку беларускія элементы ЮНЕСКА, традыцыйныя абрады, рамёствы, выканальніцкія мастацтвы, традыцыі кухні
, вусныя традыцыі, праявы светапогляду і міфалогіі
.
Выстаўку ўрачыста адкрылі намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Сняжана Віктараўна Куратчык і дырэктар Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Кацярына Васільеўна Хільмончык.
Падчас святочнага адкрыцця фотавыстаўкі былі арганізаваны майстар-класы па ткацтве, саломапляценні
, выцінанцы.