Нашыя продкі калісьці жылі не па датах, а па святах!
У г.п.Сопоцкін прайшло брэндавае свята пісанкі. Было весела, з густам і па-народнаму.
Конкурс “Панямоння жыватворныя крыніцы”, аб’яднаў у сабе людзей розных інтарэсаў і ўзростаў, гарачым жаданнем падзяліцца скарбамі фальклорнага мастацтва, дакрануцца да найбольш патаемных яго крыніц.
Удзел прынялі лепшыя фальклорныя калектывы Гродзенскага, Бераставіцкага, Шчучынскага раёнаў:
- народны ансамбль народнай песні “Бераставіцкія музыкі” ДУК “Бераставіцкі РЦКНТ”;
- народны фальклорны гурт “Жывіца” Квасоўскага цэнтра культуры і развіцця народнай творчасці філіяла ДУК “Гродзенскі РКІЦ”;
- народны тэатр народнай песні “Матуліна песня” Жытомлянскага Дома фальклору філіяла ДУК “Гродзенскі РКІЦ”;
- узорны фальклорны гурт “Васілечкі” ДУА “Гродзенскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”;
- народны фальклорны гурт “Вяргіня” і аматарскае аб’яднанне “Весялуха” аддзела культуры і вольнага часу “Ракавіцкі Дом культуры” ДУК “Шчучынскі РЦКНТ”;
- узорны фальклорны калектыў “Скарбоначка” аддзела культуры і вольнага часу “Дэмбраўскі сельскі Дом фальклору” ДУК “Шчучынскі РЦКНТ”.
А таксама майстры народнай творчасці Гродзенскага, Бераставіцкага, Шчучынскага раёнаў і г. Гродна з выстаўкай-продажам і правядзеннем майстар-класаў па традыцыйных рамёствах.