8 ліпеня прайшло свята Купалле на базе агратурыстычнага комплекса “Гарадзенскі маёнтак “Каробчыцы»

“Ах, якое ж Купалейка сёння ў вас,

 Ах, якую ж вы спадчыну маеце!”.

 

Свята Купалле адзначалася у гонар летняга сонцастаяння з 6 на 7 лiпеня.

8 ліпеня народны фальклорны гурт «Жывіца» з Квасоўкі, народны тэатр народнай песні «Матуліна песня» і ўзорны фальклорны калектыў “Васілечкі” з Жытомлі ладзілі традыцыйнае беларускае Купалле на базе агратурыстычнага комплекса “Гарадзенскі маёнтак “Каробчыцы».

         Лiчылася, што, выканаўшы сваю мiсiю, бог Ярыла, у гэты час памiрае і  адраджаецца ў выглядзе Купалы — бога лета, разных кветак і  спелых пладоў. Гэта свята таксама называецца днем Iвана Зёлкi…верылi, што у гэта ноч усе ажывае.

           Раней, цэнтральнае месца, вакол якога разгортвалася свята, займаў рытуальны агонь. Свята пачыналася з распальвання вогнішча.  Усю ноч ля купальскага агню гучалі песні, ладзіліся карагоды, гульні. Хлопцы і дзяўчаты скакалі праз вогнішча паасобку, накрыж і парамі,  каб ачысціцца і засцерагчыся ад злых сіл.  Дзяўчаты плялі вянкі: разнаквецце дапаўнялася галінкамі дуба, клёна, бярозы.  

            Абaвязкoвым aтpыбyтaм cвятa былi дзявoчыя вянкi, якiя пycкaлi нa вaдy. Taкiм чынaм нявecты вapaжылi aб бyдyчым зaмyжжы. Абaвязкoвa нa купaльскае вогнішча хлопцы вешалi i зaпaльвaлi кола пaдoбнae дa coнцa, якое таксама плялі дзяўчаты.    Іcнaвaлa пaдaннe, штo кyпaльcкi aгoнь вaлoдae нeзвычaйнaй гaючaй ciлaй, тaмy бaцькi cпaльвaлi нa вoгнiшчы кaшyлькi xвopыx дзяцeй, вepaчы ў aбaвязкoвae выздapaўлeннe мaлыx. Дзядyлi i бaбyлi, кiдaючы ў кyпaльcкae вoгнiшчa cтapыя нeпaтpэбныя pэчы, пpaciлi бaгaтaгa ўpaджaю.

         Так было і ў Каробчыцах. Распачалося Купалле з купальскага шэсця, якое суправаджала на кані сама Зявана. Яны прывітала ўсіх прысутных: «Приветствую Вас, дорогие гости. Я дочка грозного Перуна, покровительница всех зверей и птиц, богиня Зевана. Живу я средь строений дивных и красот невиданных. Своих гостей изысканными блюдами потчую и на ревых конях катаю. А сегодня вас приглашаю на праздник Ивана Купала в честь летнего солнцестояния и наивысшего расцвета природы! С первых минут праздника вас ждут архаичные обряды, плетение обережных венков, гадания на судьбу и любовь, магические хороводы, песни и танцы, очищение купальским огнем. А также поиски волшебного цветка и выбор короля и королевы праздника — Купалинки и Купалиша».

         Гасцей свята чакалі майстар-класы па вырабе купальскіх вянкоў, дзявочыя варожбы на вянках, вандроўка за чароўнай папараць-кветкай, гульні, карагоды вакол вогнішча, спевы і танцы.

         А яшчэ ў Каробчыцах завялі сваю традыцыю: выбралі ўладальнікаў самых прыгожых вянкоў, самай доўгай касы і выбралі Купаліша і Купалінкі, якія адправіліся ў чароўнае падарожжа.

           Для дзяцей працавала дзіцячая пляцоўка “Купальскае свята на гульні і песні багата” з гульнямі, песнямі, флешмобам, вечарынай у стылі ЦІК- ТОК, раставымі лялькамі, прадстаўленнем тэатра батлейкі, майстар- класамі па рамествам.

          Гасцей у традыцыйных строях чакалі памятныя падарункі.

 Закончыўся абрад пусканнем вянкоў на ваду са словамі «Ляці, ляці, вяночак, лаві, лаві, дружочак». Па тым, як рухаўся вянок, прадказвалі сваю будучыню: калі ен адразу на дно пойдзе – не быць замужам у гэтым годзе, калі ж паплыве далёка і роўна – быць шчасліваму замужжу.

З Купаллем звязана рамантычная легенда пра папараць-кветку. Вераць, што на Купалле апоўначы ў гушчары лесу зацвiтае кветка папарацi. Не адно стагодзе наші продкі спрабавалі знайсьці чароўную кветку. І мы, на жаль, яе не знайшлі. Можа, паспрабаваць дасягнуць жаданай мары, вышыўшы гэту таямнічую папараць-кветку?

Дарэчы, Янка Купала пісаў некалі: “Ах, якое ж Купалейка сёння ў вас,/ Ах, якую ж вы спадчыну маеце!”.

Такой багатай спадчынай і сапраўды можна ганарыцца.