IV рэгіянальны фестываль народнай творчасці «Сяброўскі фэст» у Ваўкавыску і вобраз малой радзімы

У сярэдзіне лета ў Ваўкавыску прайшоў адзін з самых унікальных фестываляў, які дэманструе сяброўства творчых людзей, заклікаючы ўсіх раскрыць свае сэрцы для любові і садружнасці.

Творчыя калектывы, якія прыехалі ў Ваўкавыск, паказалі музычна-песенную і танцавальную самабытнасць сваёй малой радзімы, што вельмі цікава для жыхароў усяго рэгіёну, асабліва для прыезджых. Несумненна, фестываль здольны збліжаць людзей з іх роднымі мясцінамі.

Галоўным днём фестывалю стала субота, 14 ліпеня. «Сяброўскі фэст» запрасіў усіх жыхароў і гасцей Ваўкавыска на вялікую святочную канцэртную праграму творчых калектываў з розных рэгіёнаў нашай краіны, а таксама з блізкага і далёкага замежжа. Сёлета ў IV рэгіянальным фестывалі народнай творчасці «Сяброўскі фэст» прынялі ўдзел творчыя калектывы з Расіі, Малдовы, Польшчы і, вядома ж, сябры з Магілёва і Мінска.

На галоўнай плошчы горада святочнае шэсце прадпрыемстваў раёна сустракалі: ансамбль беларускай народнай песні «Купалінка» (Расія, г. Тальяці), народны вакальны ансамбль «ІВІЦА» (г. Магілёў), народны ансамбль песні і танца «ЦВЕЦЕНЬ» (г. Ваўкавыск), ансамбль «PRYMAKI» (Польшча), народны ансамбль народнай песні і музыкі «УЛАДАРЫ» (г. Ваўкавыск), узорны ансамбль польскай песні і танца «ЮТШЕНКА» (г. Ваўкавыск), народны ансамбль народнай песні «ЧАРНІЦА» (г. Мінск), ансамбль «CHUTAR» (Польшча), ASOCIATIA PASTRATORII TRADITIEI» (Румынія), народны ансамбль песні і танца «КАЛАРЫТ» (г. Ваўкавыск) і госць фестывальнага гала-канцэрта – народны ансамбль народнай песні і музыкі «Купалінка» (г. Мінск).

У яркім песенна-харэаграфічным пралогу «Родны край», які адкрыў фестываль, прынялі ўдзел дзіцячыя творчыя калектывы Дома культуры, а ў якасці салістаў выступілі вядучыя артысты ГДК – Вадзім Бычак і Алена Шарабарава.

Больш фота на сайце ДУК «Ваўкавыскі гарадскі Дом культуры (перайсці)