Музычная сустрэча “Вясновы настрой” у рамках адкрытага пасяджэння народнага клуба творчай интэлігенцыі “Грані”

4 мая ў рамках адкрытага пасяджэння народнага клуба творчай інтэлігенцыі “Грані” Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці прайшла музычная сустрэча “Вясновы настрой”.

Напачатку імпрэзы мастацкі кіраўнік клуба творчай інтэлігенцыі “Грані” А.Закрэўскі прадставіў увазе гледачоў цікавы экскурс у гісторыю стварэння акардэона, нагадаў прысутным, што ў хуткім часе цудоўнаму музычнаму інструменту “споўніцца” 190 гадоў.

Падчас вечарыны прагучалі інструментальныя кампазіцыі замежных і айчынных аўтараў у выкананні маладых музыкантаў: Вікторыі Бараноўскай – акардэон (клас ст. выкладчыка Г.У. Зайцавай); лаўрэатаў міжнароднага конкурсу-фестывалю “Віртуозы гітары – 2016” у Санкт-Пецербургу Яўгена Бяляўскага і Дзмітрыя Харошкі (клас выкладчыка, дацэнта У.І Захарава).

У праграме Вікторыі Бараноўскай арганічна спалучыліся творы знакамітых класікаў з мелодыямі сучасных кампазітараў, якія аддаюць перавагу стылю “мадэрн”,такіх як, напрыклад, Рышар Гальяна, што смела злучыў джаз, мюзет і  класічную музыку. Яўген Бяляўскі выканаў некалькі тэхнічна складаных твораў вядомых кампазітараў, вельмі цікава прадставіў п’есы з “Дзіцячага сшытка” свайго выкладчыка У.І. Захарава. Дзмітрый Харошка зачараваў публіку глыбокім, багатым гукам гітары і бездакорным выканальніцкім майстэрствам. У сваей творчасці малады музыкант звярнуўся да кампазіцый вядомага беларускага гітарыста Я. Грыдюшкі (п’еса “Аазіс”).

Трэба адзначыць, што выдатныя інструменты для Яўгена і Дзмітрыя вырабіў вядомы гродзенскі гітарны майстар Андрэй Кібінь.

Паводле добрай традыцыі, пасля музычнай часткі імпрэзы ўдзельнікі клуба і слухачы мелі магчымасць задаць цікавыя пытанні музыкантам. Сяброўская творчая сустрэча прайшла ў нязмушанай атмасферы натхнення, дабразычлівасці і цеплыні.