Удзельнікі клуба “Седые непоседы” наведалі выстаўкі Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці

5 верасня ўдзельнікі клуба “Седые непоседы” аддзялення сталых людзей ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна г. Гродна” наведалі Гродзенскі абласны метадычны цэнтр  народнай творчасці і азнаёміліся з пастаяннай экспазіцыяй “Родныя прасторы” народнага мастацтва Гродзеншчыны, фотавыстаўкай “Памятаем і ганарымся”, выстаўкай “Са скарбаў мастака і этнографа Лявона Баразны”.

З вялікай цікавасцю наведвальнікі аднесліся да творчасці майстра па ткацтве Алены Шунейка, паўдзельнічалі ў майстар-классе па стварэнні габелена, даведаліся пра адметныя асаблівасці традыцыйнай культуры Панямоння.