«Кірмаш гудзе – продаж ідзе!» у Дзятлаве

26 кастрычніка ў Дзятлаве прайшоў раённы сельскагаспадарчы кірмаш, у рамках якога быў праведзены традыцыйны конкурс падворкаў “Чым багаты – тым і рады”. Яго пераможцам стала ААТ “Граніт-Агра”, прызёрамі – КСУПы “Хвінявічы” і “Слава працы”.

Падводзячы вынікі кірмашовага дня, першы намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Міхаіл Бабіна і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак падзякавалі ўсім за ўдзел, пажадалі далейшых поспехаў у працы, здароўя, дабрабыту.

На суботнім кірмашы “навінкай” была праца хлопцаў-валанцёраў з раённай арганізацыі ГА “БРСМ”. Каманда памочнікаў прапаноўвала данесці груз да машыны ці іншага транспарту жанчынам, састарэлым людзям.

Вясёлы настрой імкнуліся падтрымаць работнікі культуры, як мясцовыя, так і заезджыя. Гэтым разам выступаў ансамбль “Рэчанька”, а таксама Алена Лялько і Вераніка Нявера з Воранаўскага раёна.

Традыцыйна добрым попытам карысталася і бяспройгрышная латарэя, а напрыканцы кірмашу культработнікі зладзілі гульні-спаборніцтвы паміж наведвальнікамі.