12.11.2024
«Пад час гаспадарчых прац на адной з сядзібаў у Крэве, не ў зоне аховы археалагічнага пласта, знайшлі такую цацку-свісцёлку (акарыну).
У Крэве яшчэ жывуць людзі, якія памятаюць, як іх бацькі рабілі дзецям такія цацкі.
Лакальаня крэўская назва такой акарыны — кукуць. Вельмі верагодна, што гэта літуанізм: kukutis — удод; дзукійскае — kukucis.
І падобна, што гэта не запазычанне, а спадчына ад балтамоўных продкаў жыхароў сённяшняга Крэва.
Адзінкавыя этнаграфічныя кукуці захаваліся. Вельмі цікава, што мы маем і археалагічныя знаходкі.
Кукуць ляжаў у пласце, які, падобна, утварыўся пад час вайны сярэдзіны 17 ст. — вуголле, кераміка, барацінкі.
У наступным сезоне плануем закласці там паўнавартасны раскоп.»