У Сольскім Доме культуры адбылася літаратурна-музычная сустрэча, прысвечаная 75-годдзю выдатнага беларускага паэта.
Падрыхтавалі мерапрыемства работнікі раённага цэнтра культуры, раённай бібліятэкі, Сольскай дзіцячай школы мастацтваў.
Павіншаваць слыннага таленавітага творцу прыйшлі і прыехалі яго землякі, прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, калегі па літаратурнай творчасці, аматары яго вершаў.
З віншавальнымі словамі выступілі намеснік старшыні Смаргонскага райвыканкама Генадзь Бычко, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ганна Джумкова, а таксама яе намеснік па пытаннях культуры Таццяна Ражэва.
Добрыя словы і шчырыя пажаданні прагучалі ад выдаўца, публіцыста з Маладзечна Міхася Казлоўскага, паэткі Веры Вайцюль, музыканта і кампазітара Аляксандра Ляха і іншых.
З матэрыялаў газеты «Светлы шлях».