29.04.2026 г.
Урачысты старт далі тыя, хто штодня будуе культурную вертыкаль регіёну:
— Урбановіч С.М., галоўны спецыяліст аддзела культуры Ваўкавыскага райвыканкама
— Рамановіч Н.І., намеснік дырэктара Гродзенскага АМЦНТ
Тэмай першага дыялогу стала: «Традыцыйныя рамёствы: сучасны стан, праблемы і тэндэнцыі развіцця». На гэтае пытанне адказаў Сахута Я.М., доктар мастацтвазнаўства, прафесар, галоўны навуковы супрацоўнік Цэнтра даслед-яў бел. культуры, мовы і літ-ры НАН Беларусі, член экспертнай камісіі па нар. маст. рамёствах пры Міністэрстве культуры РБ.
Што чакае народныя промыслы праз 10 гадоў? Як спалучыць старажытныя тэхналогіі з запытам сучаснасці? Дзе бар’еры росту, а дзе — новыя гарызонты?
Яўген Міхайлавіч не проста лектар — ён той самы навуковец, які фарміруе палітыку захавання традыцый на дзяржаўным узроўні.
Форум працуе. Гучыць навука, вопыт і мудрасць. Бо захаваць традыцыю можна толькі тады, калі яе спачатку зразумееш. А потым — палюбіш і перадасі далей.


























