2 ліпеня ў г. Іўе на стадыёне адбылося свята “Вышыванка – пасланне праз стагоддзі”.
Распачалося свята акцыяй “Пад сцягам у вышыванках”, падчас якой усе ўдзельнікі свята атрымалі стужкі з нацыянальным беларускім узорам.
Святочны настрой стварылі калектывы Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу: фальклорны ансамбль “Вечарніца”, народны тэатр гульні “Зеленый фургон” з сюжэтна-гульнёвая праграма “Приключения ВОЛКшебства и Бабы-Яги”, дэфіле ў нацыянальных касцюмах з элементамі беларускай вышыўкі.
Першы сакратар Іўеўскага раённага камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Юлія Драбовіч падвяла вынікі фотаконкурсу “Сэлфі ў вышыванцы”.
На працягу свята таксама працавалі: выстаўка вырабаў майстроў народнай творчасці, майстар-класы па вышыўцы, фэйс-арт і дзіцячы атракцыён.