24-25 красавіка 2018 г. у Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адбыўся абласны семінар па тэме: “Асноўныя напрамкі дзейнасці аматарскіх аб’яднанняў Гродзенскай вобласці. Крэатыўнасць і наватарства стварэння анімацыйных гульнёвых праграм”. На ім закраналіся пытанні аб асаблівасцях і спецыфікі арганізацыі работы аматарскіх калектываў, разглядаліся аматарскія аб’яднанні ях форма арганізацыі вольнага часу людзей пажылога ўзросту і інш.
У рамках семінара прайшло падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў абласнога агляду-конкурсу аматарскіх аб’яднанняў “Свет захапленняў”, на які былі прадстаўлены адкрытыя пасяджэнні 120 лепшых дзіцячых і дарослых аматарскіх аб’яднанняў розных накірункаў з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці.
Вынікі абласнога агляду-конкурсу аматарскіх аб’яднанняў “Свет захапленняў” (праглядзець)
Галерея не найдена!