13 красавіка ў аг. Ваверка Лідскага раёна прадставілі прыгожы велікодны абрад “Валачобнікі”. Самай яскравай яго часткай з’яўляецца абыход двароў групай валачобнікаў. Супрацоўнікі Ваверскага Дома культуры разам з дзецьмі віншавалі аднавяскоўцаў са светлым святам Уваскрэшання Хрыста, выконвалі абрадавыя песні, у якіх жадалі ўсім здароўя, шчасця, багатага ўраджаю на наступны год.
Валачобнікі дарылі аднавяскоўцам iмправiзаваныя вiншаваннi. Гаспадары дамоў ахвотна адчынялi вокны, дзякавалi гасцям, уручалі iм абрадавыя “дарункі” – “валачобнае” (яйкi, сыр, каўбасы). Кароткай песняй або некалькiмi словамi валачобнікі дзякавалі за пачастунак i жадалі сем’ям усялякіх даброт. Пасля абыходу двароў “валачобнае” дзялiлася памiж усімі ўдзельнiкaмi групы.
Вясёлыя госці завіталі і да людзей сталага ўзросту. Яны былі вельмі ўдзячныя валачобнікам, з задавальненнем прымалі іх, частавалі чаем, прысмакамі, запрашалі наведаць іх і ў наступным годзе.
Метадыст аддзела метадычнай і культурна-масавай работы ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» Алена Габіс
Галерея не найдена!