Абрад “Юр’я” правялі ў в. Ахонава Дзятлаўскага раёна

Ахонаўцы рыхтуюцца да яго загадзя.

Старадаўняе земляробчае свята ў гонар заступніка сялянскай нівы і хатніх жывёл Святога Юрыя жыхары в. Ахонава адзначаюць спакон вякоў і шануюць як “другi Вялікдзень”. 5 мая ўсе жадаючыя змаглі далучыцца да яркага і вясёлага святкавання. Удзельнікі мерапрыемства разам з народнай фальклорнай групай прайшлі па вёсцы, спыняючыся ля крыжоў, каб у абрадавых песнях папрасіць у Святога Юрыя заступніцтва i багатага ўраджаю, добрага надвор’я, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Лакальная асаблівасць свята – традыцыйны абыход маладых, якія павянчаліся (узялі шлюб) на працягу года. Аўтэнтычны абрад з Ахонава быў першым элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў Гродзенскай вобласці, які занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.

Больш фота на сайце газеты «Гродзенская праўда» (перайсці)